РУ БЕ EN

Віншуем пераможцу абласнога этапу рэспубліканскага конкурса навуковых даследчых краязнаўчых работ навучэнцаў

15.03.2023

У адпаведнасці з планам работы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь з мэтай развіцця навукова – даследчай дзейнасці як эфектыўнага фактара павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў з кастрычніка 2022 года па 10 сакавіка 2023 года прайшоў абласны этап рэспубліканскага конкурсу навуковых даследчых краязнаўчых работ навучэнцаў.

На конкурс было прадстаўлена 170 даследчых матэрыялаў з 19 раёнаў Гродзенскай вобласці і горада Гродна.

У намінацыі “Гісторыя роднага краю” дыпломам І ступені ўзнагароджаны вучань 10 “П” класа Дзерачэнік Аляксей. Віншуем Аляксея і настаўніка гісторыі Сямашка Ірыну Антонаўну! Жадаем поспехаў на рэспубліканскім этапе конкурсу!

поделиться в: